30 кастрычніка аматараў здаровага ладу жыцця, а менавіта прыхільнікаў скандынаўскай хадзьбы на стадыёне сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына сабраў рэспубліканскі марафон. Больш дзесяці чалавек сярэдняга і сталага ўзросту выявілі жаданне прадэманстраваць свае спартыўныя здольнасці. Дыстанцыю ў два кіламетры пераадолелі ўсе ўдзельнікі. А вось лепшыя вынікі сярод жанчын паказалі Наталля Арсоба, Мая Бутовіч і Алена Пачопка. Лідзіруючыя пазіцыі ў мужчын занялі Валерый Тадасіеў, Віталій Дарашчонак і Расціслаў Гарачка. Пераможцы і прызёры атрымалі медалі і граматы фізкультурна-спартыўнага клуба “Шаркаўшчына”.
Сяргей РАЙЧОНАК.