Веснавыя сельскагаспадарчыя кірмашы задаволілі попыт шаркаўчан

Сельское хозяйство

рэалізуе парасят Надзея Краўцова — брыгадзір свінакомплексу КУВСП “Гарадзец”

Па добрай традыцыі вясной, калі закладваецца аснова будучаму ўраджаю, і восенню, сабраўшы з палёў ураджай, сельгаспрадпрыемствы дзеляцца з гараджанамі лішкамі сваёй прадукцыі — праводзяцца сельскагаспадарчыя кірмашы. Усё робіцца з той мэтай, каб і гараджанам, якія трымаюць на сваім падворку жыўнасць, апрацоўваюць агароды, была магчымасць набыць па больш танных цэнах насенне, збожжа і іншае. І гэтай вясною, ужо на працягу некалькі суботніх дзён на прыкірмашовай плошчы бывае шматлюдна — арганізоўваецца продаж рознай сельгаспрадукцыі.

Прадавалі насенне зерневых культур ААТ “Ельня-Агра”, КУВСП імя Маркава, “Гарадзец” і іншыя.

Карысталіся попытам, як заўсёды, парасяты з КУВСП “Гарадзец”. Металічныя вырабы прапаноўвала ААТ “Агратэхсэрвіс”. Аб тым, што прывезеную прадукцыю гаспадаркі не ўсю рэалізавалі, можна меркаваць, што попыт гараджан задаволены.

Быў шырокі выбар тартоў і рознай выпечкі, каўбасных вырабаў, свежай агародніны і фруктаў, якімі гандлявалі работнікі райспажыўтаварыства.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *