Адбыўся шашачны турнір прысвечаны 68-ай гадавіне Вялікай Перамогі

Актуальное

На пачатку мая ў Іёдскім сельскім Доме культуры прайшоў шашачны турнір, прысвечаны 68-ай гадавіне Вялікай Перамогі. Пра гэта паведаміў у рэдакцыю спецыяліст па справах моладзі ААТ “Буеўшчына” Барыс Лонскі. Вось што ён расказаў пра падзею:

— Ініцыятарам турніру, які ўжо стаў традыцыйным, быў аматар гэтай цікавай гульні Мікалай Лысёнак. Памяшканне і ўсё неабходнае для спаборніцтваў прадставіў дырэктар установы культуры Аляксандр Пупін, які і сам прыняў удзел у спаборніцтве. Што гульня будзе напружанай ніхто не сумняваўся. У Іёды прыехалі мацнейшыя шашысты раёна. Разам з мясцовымі аматарамі гэтай гульні ўдзел у турніры прынялі 12 чалавек. Сярод іх быў і малады шашыст ААТ “Буеўшчына” Сяргей Філімонаў, які правёў некалькі паядынкаў проста бліскуча. Але каб прабіцца ў вядучую тройку яму проста не хапіла вопыту.

Нехта заўважыў, што шашысты райцэнтра прыехалі ўзяць рэванш за камандную перамогу зборнай ААТ “Буеўшчына” на раённым шашачным турніры, што прайшоў напярэдадні. У мацнейшых майстроў шашак гульня не задалася і шашысты Шаркаўшчыны на гэты раз святкавалі перамогу! Лепшым пасля падліку ачкоў былі ўручаны граматы ад дырэкцыі  ААТ “Буеўшчына”. А прызавыя месцы размеркаваліся так: 1 месца — Аляксандр Асіпенка, 2-ое — Барыс Хадкевіч, 3-яе — Дям’ян Зямец. Трэба сказаць, што развітваліся ўсе на мажорнай ноце і дамовіліся праз год зноў сустрэцца за клятчатай дошкай.

Падрыхтавала Марына ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *