Са святам Соф’я Аляксееўна!

Актуальное

С. І. Чапроўскі віншуе Соф’ю Аляксееўну Паляк

Шмат жыццёвых цяжкасцей давялося перажыць Соф’і Аляксееўне Паляк. Нарадзілася яна ў 1920 годзе і жыла ў вёсцы Бондары-Тулаўскія. Перад вайной выйшла замуж, нарадзіла сына. Мужа прызвалі ў рады абаронцаў Айчыны, але з поля бою ён так і не вярнуўся, ды і сын памёр. Маладая жанчына засталася ўдавой. Новую сям’ю яна не стварыла, затое сумленна працавала да выхаду на пенсію ў тутэйшым калгасе.
З гадамі, а 16 мая Соф’і Аляксееўне споўнілася 93, пагоршылася здароўе. Таму ў 2006 годзе яна была ўладкавана ў аддзяленне кругласутачнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Дзікева.
Напярэдадні Дня Перамогі ў аддзяленне прыехаў намеснік дырэктара ААТ “Агратэхсэрвіс” па ідэалагічнай рабоце Сяргей Іванавіч Чапроўскі. Ён павіншаваў Соф’ю Аляксееўну з Днём Перамогі, пажадаў ветэрану працы моцнага здароўя, уручыў кветкі і пакет з падарункамі.
— Вельмі прыемна было сёння атрымаць віншаванне. Дзякуй, што не забываеце і пра нас, — сказала на развітанне Соф’я Аляксееўна.

Марына ЖАКАЎКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *