
Самым неабароненым элементам у ланцужку вадзіцель-пешаход-дарога з’яўляецца менавіта пешаход. Вадзіцеля ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння можа выратаваць металічны корпус транспартнага сродка, пешаход такой магчымасці не мае. Пра гэта трэба пастаянна памятаць і пры выхадзе на праезджую частку ўсведамляць тую небяспеку, якой пешаход падвяргае сябе. Так, грамадзяне парой забываюць, што нават на пешаходным пераходзе яны абавязаны пераходзіць праезджую частку толькі тады, калі ўпэўняцца, што гэты выхад для іх бяспечны.
У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў па віне і з удзелам пешаходаў, у тым ліку на пешаходных пераходах, 12 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла прафілактычную акцыю бяспекі дарожнага руху пад дэвізам : “Пастой, пешаход, не спяшайся пад колы!”.
Паважаныя грамадзяне! ДАІ заклікае захоўваць правілы і засцерагчы сябе і сваіх блізкіх пры ўдзеле ў дарожным руху! Памятайце! Дарога не даруе памылак!
Сяргей РАЙЧОНАК.