Таццяна Філіпёнак — заведуючая аддзяленнем паштовай сувязі ў Германавічах

Актуальное

Яшчэ В. Гюго сказаў, што “аблічча чалавека заўсёды адлюстроўвае яго ўнутраны свет і памылкова лічыць, быццам думка пазбаўлена афарбоўкі”. Узгадалася гэтае выказванне, калі зайшла ў памяшканне аддзялення паштовай сувязі Германавічы.

Сонечныя веснавыя промні прабіваліся праз шырокае акно, асвятлялі пакой, які з густам аформлены, пафарбаваны ў блакітны колер. Як бы спалучаўся ён з ветлівай усмешкай блакітнавокай, маладой гаспадыні гэтай установы. Таццяна Філіпёнак працуе тут сёмы год па адпаведнай спецыяльнасці, якую набыла ў Гомельскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным універсітэце. Таццяна Радзіславаўна вырашыла, што гэтых ведаў для яе недастаткова і набывае там жа другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “прававед”.

У іх з мужам Аляксандрам расце сынок Саша, якому толькі шэсць годзікаў. А жывуць Філіпёнкі ў вёсцы Жукі Ложныя ў прыгожым вясковым доме, які прытуліўся сярод векавых ліпаў.

Працуюць у аддзяленні паштальёнамі Іна Аляксандраўна Рубніковіч, Ірына Мікалаеўна Папчанка, Ірына Пятроўна Папсуева і Ірына Сяргееўна Савельева. Сумесна з загадчыцай яны паспяхова выконваюць план падпіскі на перыядычныя выданні, рэалізуюць тавары першай неабходнасці.

Прыемна наведваць гэту ўстанову, дзе цябе ветліва сустрэнуць і абслужаць.

Кацярына СОСНА.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *