Праблема вывазу смецця: адказ УКП ЖКГ

Актуальное

«Зноў пра смецце»  Пад такой назвай у раённай газеце № 41 ад 22 мая 2013 года быў змешчаны матэрыял, у якім аўтарам узнімалася праблема своечасовага вывазу смецця з кантэйнераў, якія ўстаноўлены насупраць адміністрацыйнага будынка аўташколы ў райцэнтры.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 630 ад 5 снежня 1997 года “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных СМІ”, рэдакцыя атрымала адказ аб прынятых мерах з УКП ЖКГ за подпісам дырэктара арганізацыі В. Ф. Букі.

Змест адказу наступны: “У адказ на публікацыю ў раённай газеце “Кліч Радзімы” УКП ЖКГ паведамляе, што для вывазу камунальных адходаў у прадпрыемства маюцца тры смеццявозы: адзін з іх абслугоўвае Лужкі, Германавічы і прылягаючыя да іх вёскі, дзе з насельніцтвам заключаны дамоўленасці на вываз цвёрдых камунальных адходаў. Два другіх смеццявозы абслугоўваюць гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, вёскі Навасельцы і Пялікі. Знос смеццявозаў на дадзены момант складае 95 працэнтаў. У пачатку красавіка 2013 года быў зламаны адзін смеццявоз, а ў канцы красавіка сапсаваўся і другі. Таму было прынята рашэнне выкарыстоўваць аўтамабіль з лужкаўскай зоны для вывазу цвёрдых камунальных адходаў з г. п. Шаркаўшчына.

У сувязі з тым, што вясной усё насельніцтва перад святамі праводзіць уборку прыдамавых тэрыторый, з’явіўся вялікі аб’ём смецця. УКП ЖКГ прызнае, што не змагло своечасова ачысціць кантэйнеры, аднак, хочацца звярнуцца да жыхароў прыватных домаўладанняў, якія не заключаюць дамоўленасці на вываз адходаў, але самі вязуць, нясуць і выкідваюць іх да кантэйнерных пляцовак. Так, напрыклад, па вуліцы Герцына дагавор на вываз цвёрдых камунальных адходаў заключыў толькі 1 чалавек, па вул. Будзёнага — 1 чалавек, па вул. Піянерская — 3, па вул. Лугавая — 2, па вул. Я. Коласа — 2, па завулку Рабочы — 2 чалавекі. Усім хочацца, каб ЖКГ забрала ў іх смецце, але бясплатна. Аднак смеццявозы трэба рамантаваць, запраўляць палівам, плаціць зарплату вадзіцелям і рабочым”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *