Выстава «Мир увлечений без ограничений» прайшла ў чытальнай зале раённай бібліятэкі

Актуальное

Аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў людзі з абмежаванымі магчымасцямі наведваюць ужо чацвёрты год. Для іх праводзяца культурна-масавыя мерапрыемствы, забяспечваецца працэс паўнацэнных зносін, аказваецца неабходная сацыяльная і псіхалагічная дапамога. Адзін з асноўных накірункаў дзейнасці аддзялення — работа аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. На сённяшні дзень іх пяць, тры гурткі маюць дэкаратыўна-прыкладную накіраванасць: “Умелыя рукі” і “Вясёлка” — кіраўнік Марыя Яўгеньеўна Дарафеева, “Майстэрня выпальвання” — кіраўнік Артур Уладзіміравіч Маяк. Вынікі работ сваіх гурткоўцаў прадставілі яны на адкрыцці выставы “Мир увлечений — без органичений”, што працуе для наведвальнікаў у чытальнай зале раённай бібліятэкі.

кіраўнік гурткоў “Умелыя рукі” і “Вясёлка” М. Я. Дарафеева расказвае аб работах сваіх выхаванцаў

Марыя Яўгеньеўна расказала, што асноўнай асаблівасцю заняткаў гурткоў з’яўляецца вялікая разнастайнасць іх відаў дзейнасці. Яны займаюцца вязаннем шыдэлкам і пруткамі, лепкай з пластыліну, бісерапляценнем, вырабам мяккіх цацак, фларыстыкай. Артур Уладзіміравіч азнаёміў прысутных не толькі з вырабамі ўдзельнікаў аб’яднання, а яшчэ і зрабіў невялікі экскурс-падарожжа ў мінулае — расказаў аб гісторыі мастацтва выпальвання па дрэве. Дырэктар аддзялення Таццяна Мар’янаўна Клімза назвала імёны самых актыўных удзельнікаў гурткоў, якія з вялікім задавальненнем займаюцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Гэта Надзея Мілянцей, Надзея Іванова, Вольга Клакоўская, Кацярына Пахілка, Наталля Шыдлоўская, Вольга Чарнавец, Вадзім Бабровіч і іншыя. Людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў, многаму навучыліся і працягваюць авалодваць разнастайнымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гледзячы на вырабы, зробленыя іх рукамі, яшчэ раз упэўніваешся ў тым, што свет захапленняў і магчымасцей чалавека бязмежны. Галоўнае — верыць у сябе.

Сяргей РАЙЧОНАК

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *