Наталля ТУСІКАВА: Нам важна атрымаць ад моладзі зваротную сувязь.

Молодежь

Законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе і аб змяненні Выбарчага кодэкса Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне шырокай аўдыторыі з 24 кастрычніка па 2 лістапада. Абодва праекты законаў змешчаны на сайце “Прававы форум Беларусі”. Сваімі меркаваннямі аб новых законапраектах з намі падзяліліся шаркаўчане.

Наталля ТУСІКАВА, галоўны бухгалтар райкама БРСМ:
— На мінулым тыдні БРСМ даў старт серыі адкрытых дыялогаў “Сіла закона”, прысвечаных удзелу моладзі ў абмеркаванні важных законаў і Усебеларускаму народнаму сходу. Абмяркоўваюцца дзевяць асноўных аспектаў: ад сацыяльнай да біялагічнай бяспекі. Нам важна атрымаць ад моладзі зваротную сувязь. Неабходна, каб у вышэйшы орган народаўладдзя былі ўключаны працаўнікі моладзі, працаўнікі сельгасгаліны, вучоныя, людзі, якія займаюцца спортам, культурай, нашы ваенныя. Задача Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — максімальна далучыць нашу моладзь да гэтага працэсу.
Апытанне правёў Сяргей РАЙЧОНАК.