З тэхнікай на “ты” механізатар ААТ “Ельня-Агра” Андрэй Талапіла

Сельское хозяйство

Шмат год працоўнага стажу прысвяціў роднай гаспадарцы механізатар ААТ “Ельня-Агра” Андрэй Талапіла. Шчыраваць даводзілася на трактарах розных марак і мадыфікацый.
Ужо не першы год Андрэй Уладзіміравіч у летні перыяд чапляе да свайго трактара “Беларус” граблі і прымае разам з іншымі механізатарамі самы непасрэдны ўдзел ў корманарыхтоўчых работах. Акрамя таго, за ім замацаваны “рарытэт” — энерганасычаны трактар часоў вытворчасці СССР Т-150К. На ім ён займаецца трамбоўкай правяленай масы ў сянажных траншэях. Восенню механізатар працуе на зерняскладзе, а ў зімні перыяд на кормараздатчыку развозіць сянаж буйной рагатай жывёле. Такім чынам, працы хапае круглы год.
Сяргей РАЙЧОНАК.