11 чэрвеня ў школах раёна прайшлі выпускныя вечары. Атэстаты сталасці, як пуцёўку ў дарослае, самастойнае жыццё, атрымалі ўжо былыя адзінаццацікласнікі. 22 выпускнікі Шаркаўшчынскай СШ № 2 развіталіся ў той вечар са сваімі настаўнікамі, малодшымі сябрамі-вучнямі, са сценамі роднай школы.
У кожнага выпускніка наперадзе адказная пара выпрабаванняў, калі трэба абдумваць сваю значнасць для грамадства. Наперадзе кожнага з іх чакаюць новыя экзамены, якія ставіць само жыццё. Іх патрэбна абавязкова вытрымаць, пераадолець усе цяжкасці, паверыўшы ў свае сілы.
На святочнай урачыстасці побач з юнакамі і дзяўчатамі тыя, хто выхоўваў, вучыў пераадольваць складанасці ў няпростых школьных буднях — бацькі і настаўнікі.
Цёплыя словы, мудрыя парады ў адрас выпускнікоў прагучалі ў той вечар ад старшыні раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпяца, дырэктара школы А. І. Сікора, першай настаўніцы М. С. Лагун, класнага кіраўніка Р. А. Войтавай і, канечне ж, ад бацькоў.
Лёгка і ўзнёсла закружыў у вальсе выпускнікоў апошні, развітальны школьны баль. Бывай, дзяцінства! Бывай, школа! У добры шлях, выпускнікі-2013!
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота Сяргея РАЙЧОНКА.