Чарговы дзень падпісчыка прайшоў 23 снежня ў будынку Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі. Усе, хто прыйшоў у пятніцу на сустрэчу з калектывам рэдакцыі, не толькі падпісаліся на любімае перыядычнае выданне, але і атрымалі невялікія падарункі ад “Кліч Радзімы». А правядзенне самой акцыі, як заўсёды, стала магчымым дзякуючы падтрымцы работнікаў участка паштовай сувязі.
Заставайцеся з намі і ў новым 2023 годзе! Калектыў рэдакцыі ўдзячны ўсім сваім чытачам: тым, хто выпісвае раёнку, чытае яе, тэлефануе і піша нам!