Шаркаўшчынскіх энергетыкаў павіншавалі з прафесійным святам

Общество

У самы кароткі светлавы дзень у годзе, 22 снежня, энергетыкі нашай краіны святкуюць сваё прафесійнае свята. Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў Шаркаўшчынскім раёне электрычных сетак.
З дакладам аб рабоце арганізацыі ў 2022 годзе перад прысутнымі віступіў начальнік Уладзімір Фёдараў. У прыватнасці, ён адзначыў, што калектыў прадпрыемства заўсёды працуе зладжана і эфектыўна. З году ў год у поўным аб’ёме выконваюцца даведзеныя планы. Работнікі РЭСа падтрымліваюць у належным стане аб’екты электрасетак.
На мерапрыемства да энергетыкаў завітаў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шынкевіч. Андрэй Пятровіч павіншаваў шаркаўшчынскіх энергетыкаў з прафесійным святам, падзякаваў ім за святло і цяпло, якімі карыстаюцца жыхары нашага гарадскога пасёлка і раёна. Потым ён ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё электрычных сетак Шаркаўшчынскага раёна электраманцёру апретыўна-выязной брыгады Андрэю Цімафееву.
Да віншаванняў далучыўся начальнік Шаркаўшчынскага РЭСа Уладзімір Фёдараў. За добрасумленную працу Ганаровай граматай ДВА “Белэнерга” ўзнагароджаны электраманцёр Шаркаўшчынскай лінейнай брыгады Аляксандр Лабаноўскі. Ганаровая грамата РУП “Віцебскэнерга” ўручана электраманцёру Іёдскай лінейнай брыгады Аляксандру Рамановічу. Ганаровымі граматамі Глыбоцкіх электрычных сетак адзначана праца вадзіцеля Шаркаўшчынскай лінейнай брыгады Уладзіміра Навіцкага, электраманцёра Лужкаўскай лінейнай брыгады Алега Вырвіча і машыніста аўтагідрапад’ёмніка Анатолія Асетніка. Імя электраманцёра Лужкаўскай лінейнай брыгады Эдуарда Фурса занесена на Дошку гонару ДВА “Белэнерга”.
Павіншавалі шаркаўшчынскіх энергетыкаў музыкай і вясёлымі песнямі педагогі дзіцячай школы мастацтваў.