
26 снежня адкрытае акцыянернае таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” святкуе 100-гадовы юбілей. Днём яго заснавання лічыцца 26 снежня 1922 года, калі Пастановай Савета народных камісараў быў пакладзены пачатак банкаўскай справе ў савецкай Беларусі. Першая Галоўная ашчадная каса была адкрыта ў Мінску 23 мая 1923 года.
Пра гады станаўлення і сённяшні дзень цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 расказвае яе дырэктар Ганна Новікава:
— Шаркаўшчынская цэнтральная ашчадная каса № 6495 утварылася ў 1966 годзе у сувязі з аднаўленнем раёна. З 17 жніўня па 23 верасня на пасады былі прызначаны загадчык, галоўны бухгалтар, інспектар-рэвізор, кантралёр і старшы касір. Першым загадчыкам стаў Мяфодзій Васільевіч Забела.
Ашчадныя кассы ў раёне адкрываліся ў выглядзе агенцтваў пры паштовых аддзяленнях. 1 верасня 1966 года ў Шаркаўшчынскім раёне былі створаны 15 такіх агенцтваў.
У 1969 годзе ручная апрацоўка дакументаў па прыёме плацяжоў ад насельніцтва была заменена абслугоўваннем на касавым апараце “КІМ”, а ў 1990 годзе былі ўсталяваны першыя персанальныя камп’ ютары вытворчасці ГДР “Rabatron”.
З ліпеня 1995 года філіял № 224 ААТ “ААБ “Беларусбанк” пачаў праводзіць разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных асоб. Першымі кліентамі сталі бюджэтныя арганізацыі раёна.
У студзені 1999 года здадзены ў эксплуатацыю новы будынак банка. Створаны максімальна камфортныя ўмовы для работы персаналу ў абслугоўванні кліентаў.
Узяўшы свой пачатак ад ашчадных кас, Беларусбанк і цяпер захаваў у якасці свайго прыярытэтнага накірунку работу з насельніцтвам. У раёне тысячы ўкладчыкаў давяраюць свае грошы менавіта нашаму банку, амаль кожны сёмы жыхар з’яўляецца крэдытаатрымальнікам, кожны трэцi ўладальнік пластыкавай карткі абслугоўваецца ў Беларусбанку.
Штодзень у цэнтры банкаўскіх паслуг праводзіцца мноства аперацый па ўкладах, па прыёме камунальных плацяжоў, валюта-абменных аперацый, па плацёжных картках. Усё гэта з’ яўляецца несумненным пацвярджэннем запатрабанаванасці паслуг банка.
Беларусбанк быў і застаецца надзейнай апорай нацыянальнай эканомікі, актыўна падтрымлівае эканамічную палітыку дзяржавы, садзейнічае дынамічнаму развіццю найважнейшых галін.
Кліентамі нашага цэнтра банкаўскіх паслуг з’яўляюцца 191 прадпрыемства, арганізацыя і ўстанова раёна. Шматгадовыя ўзаемавыгадныя адносіны звязваюць банк з бюджэтнымі арганізацыямі раёна, якія фарміруюць асноўную рэсурсную базу банка, а таксама з арганізацыямі ДБУ-26, ДРБУ-131, УКП ЖКГ, ПМС, Шаркаўшчынскі раён газазабеспячэння.
Індывідуальны падыход, веданне рэальных патрэб, жаданне і ўменне забяспечыць кваліфікаванае і якаснае абслугоўванне прываблівае ў наш банк усё новых і новых кліентаў. У існуючых умовах развіцця эканомікі рэгіёну найбольш актуальнай з’яўляецца работа з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, суб’ектамі малога і сярдняга бізнесу.
Сённяшнія дасягненні — гэта ўклад некалькіх пакаленняў банкаўскіх работнікаў. Успаміны ветэранаў банка і меркаванне цяперашніх работнікаў сыходзяцца ў адным: ва ўсе часы поспех залежыў ад людзей, іх адносінаў да справы, прафесіяналізму, ад агульнага настрою і клімату ў калектыве.
Менавіта супрацоўнікі былі і застаюцца асноўнай каштоўнасцю і перавагай перад канкурэнтамі Беларусбанка. З 12 спецыялістаў цэнтра банкаўскіх паслуг больш за 80 працэнтаў маюць вышэйшую адукацыю, звыш паловы супрацоўнікаў працуюць у банку 20 і болей гадоў. Спалучэнне маладой энергіі і прафесійнага банкаўскага вопыту дазваляюць дасягаць высокіх вынікаў. Штогод прадстаўнікі нашага калектыву становяцца пераможцамі ў конкурсе “Лепшы банкаўскі работнік”.
Словы павагі і падзякі адрасую нашым ветэранам. Гэта Галіна Бондар, Раіса Грэкава, Валянціна Міронава, Ларыса Чарнецкая, Людміла Шальц, Алімпіяда Целюкоўская, Ірына Марозава, Лілія Цітовіч, Яніна Трызна, Ганна Сялiцкая, Ала Сялiцкая, Таццяна Матуль, Клара Шашок, Зоя Забела.
Паважаныя калегі! Напярэдадні юбілею банка выказваю вам шчырую ўдзячнасць за сумленныя, адказныя і зацікаўленыя адносіны да справы, кампетэнтнае і ўважлівае абслугоўванне кліентаў нашай установы. Жадаю ўсім трывалага здароўя, зямнога шчасця, дабрабыту ў сем’ях! А таксама віншую за Калядамі, Новым годам і нашым прафесійным святам — Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў, якое мы будзем адзначаць 1 студзеня!
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.
