У цяперашні час узнікае шмат пытанняў па новым заканадаўстве ў сферы аграэкатурызму. Каб дэталёва разабрацца ў гэтым, у вялікай зале райвыканкама ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прайшла тлумачальная нарада.
4 кастрычніка 2022 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму», які ўступіў у сілу 1 студзеня 2023 года. Для рэалізацыі дадзенага Указа рашэннем Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ад 19 снежня 2022 года № 1507 створана раённая камісія для ажыццяўлення комплекснай аб’ектыўнай ацэнкі аграэкасядзіб, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі.
Упраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама арганізавала і правяло рабочую сустрэчу юрыста Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі раённых камісій па ажыццяўленні ацэнкі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Кіраўніцтва і прадстаўнікі раённай камісіі абмеркавалі змест Указа, заслухалі каментарыі кампетэнтных спецыялістаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.