24 студзеня ў 23 гадзіны 45 хвілін шаркаўшчынскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар нежылога дома ў аграгарадку Більдзюгі. Агонь знішчыў дах дома, столь, маёмасць, пашкодзіў сцены. Прычына пажару высветляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём невызначанай асобай.
— Як сведчыць статыстыка, неасцярожнае абыходжанне з агнём — адна з асноўных прычын узнікнення пажараў, — кажа інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Крысціна Абрамчык. — Так, гэта ўжо другі пажар у гэтым годзе ў нашым раёне. Людзі не звяртаюць увагі на папярэджання, бо ім заўсёды здаецца, што бяда іх абміне. У чарговы раз хочацца нагадаць жыхарам нашага раёна і гарадскога пасёлка, асабліва тым, хто пражывае ў прыватных дамах з пячным ацяпленнем. Уважліва сачыце за яго спраўнасцю, будзьце ўважлівыя і асцярожныя з агнём, які не даруе памылак. У выпадку пажару адразу ж выклікайце выратавальнікаў па тэлефонах «101» або «112»!
Андрэй БУРЭЦ.
