Рэгістрацыя суднаў цяпер у Браславе

Актуальное

Для забеспячэння даступнасці паслуг, якія аказвае насельніцтву Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах, прынята рашэнне пра пераразмеркаванне адміністрацыйных раёнаў паміж Браслаўскім і Глыбоцкім участкамі інспекцыі. Пра гэта нам паведаміў дзяржаўны інспектар Браслаўскага ўчастка Мікалай Сільчонак.

З 1 лютага 2023 года Браслаўскі ўчастак інспекцыі будзе абслугоўваць тры раёны: Браслаўскі, Міёрскі і Шаркаўшчынскі. Раней Шаркаўшчынскі раён адносіўся да Глыбоцкага ўчастка.  З улікам гэтых зменаў шаркаўчанам для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, звязаных з рэгістрацыяй маламерных суднаў, цяпер неабходна звяртацца па адрасу: г. Браслаў, вул. Кастрычніка, 15, кантактны тэлефон (8-02153) 6-61-76. Пры гэтым па пытаннях тэхнічнага агляду маламерных суднаў можна звяртацца на любы ўчастак.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.