Неяк аднойчы ехаў я са сваім знаёмым на аўтамабілі. Ён мне і кажа:
— Сяргей, а ты заўважаў, што ў нашай Шаркаўшчыне і раёне дарожныя знакі, рэкламныя шыльды, указальнікі населеных пунктаў вельмі часта ўстаноўлены крыва?
— Бачыў, — адказаў я, — яны, напэўна, не замацаваны належным чынам, вось ад ветру і хінуцца.
Бывае, што і так. Але вось не ад дрэнных умоў надвор’я на скрыжаванні вуліц Савецкай і Вадап’янава (цэнтр гарадскога пасёлка) нахіліўся дарожны знак «направление движения на повороте дороги малого радиуса с ограниченной обзорностью».
Гэты дарожны знак, у якім адсутнічае правая апора, паказвае напрамак руху некуды ў неба. Не надае прывабнасці нашаму гарадскому пасёлку такая, на першы погляд, дробязь. Між тым, дарожныя знакі ўстанаўліваюцца якраз для бяспекі перамяшчэння аўтатранспарту і пешаходаў.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.