Востры ракурс: непрывабныя воку спалены дом па вуліцы Маладзёжнай у райцэнтры

Добраўпарадкаванне

Тэме добраўпарадкавання ў гарадскім пасёлку і сельскай мясцовасці заўсёды надаецца пільная ўвага з боку мясцовай улады. З гэтай мэтай праводзяцца адпаведныя пасяджэнні, выязныя семінары, гутаркі ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства.

Мерапрыемствы па добраўпарадкаванні праходзяць не толькі падчас правядзення суботнікаў. Работнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і звычайныя жыхары заўсёды зацікаўлены ў тым, каб наш гарадскі пасёлак, аграгарадкі і вёскі выгядалі прыгожа, былі гасціннымі і ўтульнымі.

Але, на жаль, маюць месца і непрывабныя воку малюнкі. Прыклад таму — спалены дом па вуліцы Маладзёжнай, 11 у райцэнтры. У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях нам паведамілі, што гаспадаром пашкоджанага агнём будынка з’яўляецца гарамадзянка Д. Пажар адбыўся 5 ліпеня 2021 года. Як вядома, вуліца Маладзёжная з’яўляецца транзітнай дарожнай артэрыяй, па ёй рухаюцца вялікагрузы ў напрамку Прыбалтыкі і назад. Нядаўна тут пакладзена новае асфальта-бетоннае пакрыццё, усталяваны дарожка для пешаходаў і металічная агароджа, маюцца невялікія кантэйнеры для смецця. Дамы і прыдамавыя тэрыторыі знаходзяцца тут у належным стане. Вось толькі чорныя абпаленыя сцены былога жылога дома пад нумарам «11» з высокай цаглянай трубой ніяк не ўпрыгожваюць наш утульны гарадскі пасёлак.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.