Бібліятэка — гэта захавальніца магутнага інфармацыйнага рэсурса. Фарміруючы яго, яна аператыўна рэагуе на патрабаванні часу, забяспечвае задавальненне ўніверсальных інфармацыйных запытаў карыстальнікаў у інтарэсах развіцця айчыннай навукі, эканомікі, вытворчасці, культурнай і духоўнай сфер.
27 лютага ў прэс-цэнтры «Дома прэсы» адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Бібліятэкі Беларусі: сучасныя падыходы ў рабоце і дасягненні». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласных і раённых бібліятэк краіны.
У час прэс-канферэнцыі яе ўдзельнікі расказалі пра ключавыя праекты і мерапрыемствы на 2023 год. Ці ёсць канкурэнцыя ў бібліятэчнай справе? Ці дапамагае яна ва ўдасканаленні метадаў работы? Як у сваю работу бібліятэкі інтэгрыравалі магчымасці сацыяльных сетак? Які эфект дае ўвядзенне сацыяльных сетак? Чаму кожная з бібліятэк па-свойму з’яўляецца ўнікальнай? Пра гэта і іншае ішла гаворка падчас прэс-канферэнцыі.
Удзел у мерапрыемстве прынялі і спецыялісты Шаркаўшчынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, якія ўважліва слухалі сваіх абласных і рэспубліканскіх калег, пераймалі лепшыя прафесійныя напрацоўкі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.