Не сакрэт, што машынна-трактарны парк большасці гаспадарак раёна ў той ці іншай ступені выпрацаваў свой тэхнічны рэсурс. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы сельгаспрадпрыемствы вядуць яго абнаўленне. Больш падрабязна пра гэта нам расказвае начальнік аддзела арганізацыі сельгасвытворчасці райсельгасхарчу Валерый Катовіч.
— У адпаведнасці з Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб закупцы тэхнікі і абсталявання сельскагаспадарчымі арганізацыямі за кошт раённых сродкаў аблігацыйных займаў» напрыканцы мінулага года і ў пачатку сёлетняга закуплена сельскагаспадарчая тэхніка і прычапныя агрэгаты.
Так, ААТ «Даватарскі» набыло два трактары «Беларус» МТЗ-82.1, прычэп ПСТ-9, раскідвальнік угнаенняў ПРТ-7А, граблі ГВБ-6,2 а таксама сеялку АПП-6Р. Машынна-трактарны парк ААТ «Буеўшчына» папоўніўся корманарыхтоўчым агрэгатам КГ-6, сеялкай АКПД-6Р, дыскавай бараной БДТ-7, прычэпам ПСТ-9 і граблямі ГВБ-6,2. ААТ «Княж» набыло дыскавую барану БДТ-7, ААТ «Ельня-Агра» — плуг ППО-8-40 і прычэп ПСТ-6, ААТ «Жвіранка» — касілку КПР-9, прычэп ПСТ-9 і граблі ГВБ-6,2, КУВСП імя Маркава — дыскавую барану БДТ-7, граблі ГВБ-6,2, трактар «Беларус» МТЗ-82.1, прычэп ПСТ-9 і касілку КДН-3,4, ААТ «Агратэхсэрвіс» — трактар МТЗ-1221.2, корманарыхтоўчы агрэгат КВК-800 і касілку КДН-3.4.
Як вядома, праца аграрыяў паўночнага рэгіёну Беларусі, у тым ліку і нашага раёна, моцна залежыць ад прыродна-кліматычных фактараў. На агульны вынік уплываюць кароткія ў параўнанні з іншымі абласцямі і раёнамі краіны агратэхнічныя тэрміны палявых работ, а таксама высокі ўзровень зносу машынна-трактарнага парка. Таму, каб хутчэй і якасней праводзіць увесь комплекс сельскагаспадарчых работ, вельмі важна правесці тэхнічнае пераўзбраенне. Гэта дазволіць забяспечыць важкі прырост прадукцыі раслінаводства з высокай эфектыўнасцю яе вытворчасці.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.