Адной з форм работы ўстаноў культуры з’яўляецца наведванне на даму па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян — ветэранаў працы, інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны дырэктар Більдзюжскага СДК Алена Валяўка і мастацкі кіраўнік гэтай установы Алёна Лапыр з візітам дабрыні наведалі інваліда вайны Канстанціна Міхайлавіча Лаўрыновіча, што пражывае ў аграгарадку Більдзюгі (на здымку). Дарэчы, гэта апошні з застаўшыхся жывых удзельнікаў вайны на тэрыторыі сельсавета.
У гутарцы ветэран прыгадаў жудасныя дні пачатку таго страшнага ваеннага ліхалецця, тое, як са зброяй у руках змагаўся з ворагам, абараняючы Радзіму. Культработнікі пажадалі Канстанціну Міхайлавічу моцнага здароўя, доўгіх год жыцця. Шчырымі словамі падзякавалі за здабытую перамогу і мірнае неба над галавой.
Сяргей РАЙЧОНАК.