Да выезду ў поле падрыхтаваны

Сельское хозяйство

Пасля праведзенага тэхнічнага агляду машынна-трактарнага парка ў ААТ «Княж» механізатары ў любы дзень могуць вывесці свае агрэгаты ў поле, у тым ліку і Іван Грыгор’еў.

Мужчына шмат год працуе ў гаспадарцы трактарыстам і ведае тэхніку дасканала. Два гады назад кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства даверыла яму новы трактар «Беларус» МТЗ-1221 і не памылілася. Іван прафесійна выконвае любы від работ. Ён займаецца і сенакашэннем, і ворывам, і падрыхтоўкай глебы. Але самая адказная справа для механізатара — сяўба. За зіму ён адрамантаваў сеялку «Лемкен», у счэпе з якой вось ужо пятнаццаць сезонаў вясной і восенню сее зерневыя і зернебабовыя культуры. Як кажа сам механізатар, цяпер самае галоўнае, каб правядзенню палявых работ паспрыялі ўмовы надвор’я. У гаспадарцы ўсе работнікі, у тым ліку трактарысты, настроены правесці сяўбу ў аптымальныя агранамічныя тэрміны.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.