Напрыканцы чэрвеня гарэлі дамы ў Шаркаўшчыне і Бардзянцах

Служба 101

дом па вуліцы Набярэжная ў Шаркаўшчыне

24 чэрвеня ў Шаркаўшчыне адбыўся пажар у нежылым доме па вуліцы Набярэжная, д. 4. У рэзультаце пажару агнём знішчаны дах дома, пашкоджаны ўнутраныя памяшканні. Віноўнікам пажара стаў жыхар гарадскога пасёлка, які не мае ўласнага жылля. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ён курыў на канапе, заснуў, ад непатушанай цыгарэты загарэлася канапа, а праз некаторы час агонь перакінуўся на іншыя гаручыя прадметы і канструкцыі.
26 чэрвеня адбыўся пажар у нежылым доме ў вёсцы Бардзянцы Більдзюжскага сельсавета. У выніку пажару знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены.
Па інфармацыі РАНС падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.

дом у Бардзянцах


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *