Мэта: героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва рознага ўзросту, развіццё і папулярызацыя традыцый аматарскай творчасці.
Задачы: — выхоўваць інтарэс да роднай мовы, да літаратурнай
спадчыны беларускага народа.
- садзейнічаць выяўленню, развіццю і рэалізацыі творчага патэнцыялу, літаратурна-мастацкіх здольнасцей грамадзян, прастымуляваць і падтрымаць іх творчую дзейнасць.
- звярнуць увагу грамадства на неабходнасць выхоўвання асноўных маральных якасцей і агульначалавечых каштоўнасцей.
Тэма: занатавана ў назве конкурсу
Арганізатары конкурсу:
— аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел);
— Шаркаўшчынскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”;
Тэрмін правядзення конкурсу: з 18 красавіка па 19 мая 2023 года.
Падвядзенне вынікаў: 22 – 25 мая 2023 года
Парадак і ўмовы правядзення конкурсу:
- У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 10 гадоў (узрост удзельнікаў не абмежаваны).
- Работы на конкурс прадстаўляюцца на беларускай і рускай мовах.
- Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 18 красавіка 2023 года па 19 мая ўключна па электроннай пошце svitanak.sharck@mail.ru або па паштоваму адрасу: вул. Энгельса, д.2, г.п.Шаркаўшчына, 211921, Клакоўскай Але Уладзіміраўне, Даведкі па тэлефонах: А1 — +375291133565; МТС — +375292976626.
- Творы падаюцца на конкурс адным файлам у рэдактары Microsoft Word у фармаце “doc” ці “docx”. Аб’ём твораў павінен быць не больш за 5 друкаваных лістоў (шрыфт – Times New Roman, памер – 16 пт).
Удзельнікі маюць права падаваць на конкурс творы ў розных жанрах, у такім выпадку творы дасылаюцца асобнымі файламі.
- Асноўнаму тэксту павінна папярэднічаць наступная інфармацыя-заяўка (дадзеныя аўтара):
-прозвішча, імя, імя па бацьку;
-дата нараджэння, колькі поўных гадоў;
-хатні адрас, нумар тэлефона і электронны адрас канкурсанта;
-месца вучобы (назва школы, клас) або месца працы і пасада;
— прозвішча настаўніка, які рыхтуе да ўдзелу ў конкурсе вучняў, яго нумар тэлефона і адрас электроннай пошты;
— назва твора.
Увага! Дадзеныя, папісаныя ў заяўцы, будуць аддрукаваныя ў дыпломе, таму рэкамендуем правяраць правільнасць запаўнення заяўкі перад адпраўкай.
Удзел у конкурсе азначае поўнае і безумоўнае прыняцце правіл дадзенага палажэння.
Жанры конкурсных твораў: апавяданне, нарыс, эсэ, п’еса, верш, паэма і г.д.
Творы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца, а захоўваюцца ў архіве народнага калетыву літаратурнай творчасці “Світанак”.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў:
- Вынікі конкурсу падводзяцца з улікам узросту ўдзельнікаў:
ад 10 да 14 гадоў;
ад 15 да 19 гадоў;
ад 20 да 33 гадоў;
ад 34 гадоў і старэйшыя.
- Журы вызначае 3 прызавыя месцы ў кожным конкурсным жанры і ў кожнай узроставай групе.
- Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі, астатнія ўдзельнікі – дыпломамі за ўдзел.
- Лепшыя творы могуць быць надрукаваныя на старонках раённай газеты “Кліч Радзімы”.
- Журы конкурсу мае права не прысуджаць тое ці іншае месца, дзяліць прызавыя месцы паміж яго ўдзельнікамі, а таксама можа ініцыіраваць увядзенне дадатковых прызавых месцаў для ўзнагароджвання і заахвочвання ўдзельнікаў.
- Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца кожным членам журы. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не належыць. Пратаколы членаў журы ўдзельнікам конкурсу не прадастаўляюцца і абнародаванню не падлягаюць.
- Аргкамітэт прымае пажаданні і прэтэнзіі па арганізацыі конкурсу ў пісьмовым выглядзе на электронную пошту svitanak.sharck@mail.ru , а так сама астаўляе за сабой права ўнясення ў дадзенае Палажэнне змяненняў і дапаўненняў, аб чым будзе інфармаваць удзельнікаў конкурсу дадаткова.
Арганізацыйны камітэт:
Клакоўская Ала Уладзіміраўна – кіраўнік народнага калектыву літаратурнай творчасці “Світанак” Шаркаўшчынскага РЦК;
Кавалеўская Вераніка Ігараўна – першы сакратар Шаркаўшчынскага раённага камітэта ГА “БРСМ”;
Шынкевіч Іна Мар’янаўна – намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама;
Журы:
Міштовт Тэрэса Эдвардаўна – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама;
Фромертас Алена Цімафееўна — галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама;
Праўдзін Віктар Аляксандравіч – пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі;
Жыгуноў Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) – паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі;
Кукуць Міледзій Мікалаевіч – паэт-празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра народнага калектыву літаратурнай творчасці “Світанак”;
Лагун Віктар Ільіч – паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра народнага калектыву літаратурнай творчасці “Світанак”;
Бацвінёнак Рамуальда Антонаўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры.
Піланц Алена Дзмітрыеўна – настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
Фінансаванне
Шаркаўшчынскі РК ГА «БРСМ» нясе расходы па набыццю сувеніраў для ўзнагароджвання ўдзельнікаў, якія з’яўляюцца членамі грамацкага аб’яднання, за лік грашовых сродкаў ад перыядычных членскіх узносаў Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ».
Аддзел нясе расходы па узнагароджванню пераможцаў ва ўзроставых намінацыях ад 15 да 19 гадоў і ад 20 да 33 гадоў з сродкаў, выдаткаваных на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
За лік пазабюджэтных сродкаў аддзела узнагароджваюцца пераможцы ў намінацыях ад 10 да 14 гадоў і ад 34 гадоў і старэйшыя памятнымі сувенірамі і дыпломамі.
Сувеніры і дыпломы набываюцца у адпаведнасці са сметай выдаткаў і дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

