Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 9 красавіка 2023 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
«Светлы Вялікдзень — невычэрпная крыніца духоўнай стойкасці, галоўны сімвал адраджэння, веры і надзеі. Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе, бескарыслівым клопаце пра бліжняга, шчырай любові да роднай зямлі, — гаворыцца ў віншаванні. — Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, пабуджаючы жаданне жыць сумленна. Асаблівая цеплыня свята ўмацуе ў сэрцы надзею на самае лепшае, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім добрага здароўя, аптымізму і дабрабыту.
Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 9 красавіка 2023 года
Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 9 красавіка 2023 года
Дарагія суайчыннікі!
Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Светлы Вялікдзень — невычэрпная крыніца духоўнай стойкасці, галоўны сімвал адраджэння, веры і надзеі.
Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе, бескарыслівым клопаце пра бліжняга, шчырай любові да роднай зямлі.
Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, пабуджаючы жаданне жыць сумленна. Асаблівая цеплыня свята ўмацуе ў сэрцы надзею на самае лепшае, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце.
Жадаю вам добрага здароўя, аптымізму і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка
