Лепшым жывёлаводам — гонар і пашана

Главное Сельское хозяйство

У актавай зале Акадэміі ветэрынарнай медыцыны прайшоў урачысты сход, прысвечаны ўшанаванню лепшых жывёлаводаў вобласці па выніках працы за 2022 год.

Больш за 100 чалавек, якія працуюць у гэтай галіне, атрымалі Ганаровыя граматы аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, Мінсельгасхарчу, аблсельгасхарчу, канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК, абласнога аб’яднання прафсаюзаў, ГА «Беларускі саюз жанчын» і «БРСМ».

Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных ёсць і шаркаўчане. Ганаровую грамату Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта атрымала  аператар па вырошчванні маладняку БРЖ ААТ «Ельня-Агра» Алена Пучыла. Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўзнагароджаны аператары па вырошчванні маладняку БРЖ ААТ «Агратэхсэрвіс» Віктар і Валянціна Пачопкі. Ганаровую грамату Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў уручылі галоўнаму заатэхніку ААТ «Агратэхсэрвіс» Марыне Хаданёнак. Намесніку начальніка Шаркаўшчынскай райветстанцыі Ганне Мілевіч уручана Падзяка Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».

Віншуем нашых землякоў з заслужанымі ўзнагародамі! Жадаем у далейшым ім плённай працы на карысць раёна, вобласці і краіны.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота Дзмітрыя ОСІПАВА.