Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ

Актуальное

Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за сакавік.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Ірыны Андзілеўка з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 497 кілаграмаў малака.

Другое месца ў Кацярыны Лаздыньш з МТФ «Сасноўцы» ААТ «Даватарскі», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 419 кілаграмаў малака.

Трэцяе месца ў Алёны Шышковіч з МТФ “Юзэфова” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 300 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (да трох месяцаў) першае месца ў Алены Пучыла з МТФ «Зорка» ААТ «Ельня-Агра». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 947 грамаў.

Другое месца ў Аляксандра і Людмілы Абрамчыкаў з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 820 грамаў.

Трэцяе месца ў Віктара і Валянціны Пачопкаў з комплексу «Пашкі» ААТ «Агратэхсэрвіс». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 763 грамы.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (звыш трох месяцаў) першае месца ў Дзяніса Васілевіча з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 609 грамаў.