Нарыхтоўка кармоў у КУВСП імя Маркава

Сельское хозяйство

рулоніць сена А. І. Валяўка

КУВСП імя Маркава, як і астатнія гаспадаркі раёна, працягваюць нарыхтоўку кармоў. Для гэтых мэт было адведзена 1086 гектараў сенакосных траў. Назапашана ўжо 1204 тоны сена і 8190 тон сенажу. Усё гэта складае 2871 тону кармавых адзінак. Варта сказаць, што тутэйшыя корманарыхтоўшчыкі назапасілі амаль патрэбную колькасць кармоў, якую меркавалі мець з  укосу траў  для зімова-стойлавага перыяду. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае па 16,55 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у раёне. Аднак ёсць магчымасць працягваць назапашванне кармоў, чым і займаюцца корманарыхтоўшчыкі сельгаспрадпрыемства.

на трамбоўцы сянажнай масы А. Л. Голуб

У дадзены момант (на 11 ліпеня) напаўняецца сенажом траншэя ў Антанове. За пару дзён плануецца запоўніць яе ёмістасцю 500—600 тон. Далейшы маршрут корманарыхтоўшчыкаў у Жоўніцу. Там каля жывёлагадоўчай фермы таксама мяркуецца запоўніць адну траншэю. Умовы надвор’я дазваляюць рыхтаваць якаснае сена і сянаж. У многім  якасць сенажу залежыць ад яго трамбоўкі. Ужо шмат сезонаў займаецца гэтай работай Анатолій Голуб на трактары К-701.

Дарэчы, у гаспадарцы выканалі план па нарыхтоўцы сена. Цяпер вопытны механізатар Анатолій Валяўка паехаў дапамагаць суседзям — ААТ “Агратэхсэрвіс” — скручваць сена ў рулоны.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *