Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за красавік.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Дзіяны Церахавай з МТФ «Наваселле» ААТ «Агратэхсэрвіс», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 492 кілаграмы малака.
Другое месца ў Ірыны Андзілеўка з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 466 кілаграмаў малака.
Трэцяе месца ў Кацярыны Лаздыньш з МТФ «Сасноўцы» ААТ «Даватарскі», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 430 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (да трох месяцаў) першае месца ў Аляксандра і Людмілы Абрамчыкаў з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 914 грамаў.
Другое месца ў Віктара і Валянціны Пачопкаў з комплексу «Пашкі» ААТ «Агратэхсэрвіс». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 729 грамаў.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (звыш трох месяцаў) першае месца ў Дзяніса Васілевіча з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 546 грамаў.
Другое месца ў Руслана Бабчонка з МТФ «Буеўшчына» ААТ «Буеўшчына». Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 520 грамаў.

