Чалавек и яго справа: вадзіцель Аляксандр Міхайлавіч Казановіч

Актуальное

Вадзіцель Аляксандр Міхайлавіч Казановіч з’яўляецца ў раённым аддзеле прадстаўніком «старай гвардыі», тых, хто паспелі папрацаваць яшчэ ў пажарнай службе. А пачынаў свой працоўны шлях Аляксандр, увогуле, механізатарам у калгасе «Шаркаўшчынскі». Пераехаўшы ў Шаркаўшчыну, пачуў, што ў пажарную службу набіраюць вадзіцеляў. Вырашыў паспрабаваць уладакавацца. І вось практычна 20 гадоў ён працуе вадзіцелем аўтамабіля хуткага рэагавання. Ці трэба казаць, што работа патрабуе добрых вадзіцельскіх навыкаў, бо ад аператыўнасці прыезду пажарных залежыць не толькі захаванасць маёмасці, але часта і чалавечыя жыцці. За доўгі час работы Аляксандр добра вывучыў раённыя дарогі, ведае, як хутчэй куды пад’ехаць у выпадку пажару.

Трэба сказаць, што мы сустракаемся з Аляксандрам якраз тады, калі ён разам з маладым супрацоўнікам заняты наладкай аўтамабіля. Кантроль за станам тэхнікі гэта таксама абавязковая частка яго работы. Бо спраўнасць транспартнага сродка яшчэ адна абавязковая ўмова хуткага рэагавання і прыезду на выклік на пажар ці іншую надзвычайную сітуацыю.

Андрэй БУРЭЦ, фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *