19 мая, у дзень піянерскай дружбы, трое вучняў 4-5 класаў СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына ўрачыста ўступілі ў рады піянерскай арганізацыі. 32 вучні 1-3 класаў сталі ў гэты дзень іх малодшымі сябрамі — акцябратамі. Рады маладзёжнай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі папоўнілі 9 юнакоў і дзяўчат. З гэтай знакавай падзеяй вучняў павіншавалі першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская, старшыня раённай арганізацыі БРПА Алена Калесніковіч, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі навучальнай установы.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.