Стартуе экалагічны праект па добраўпарадкаванні басейна Дзісны

Актуальное

Павялічыць экалагічны кантроль, ахову і ўстойлівае развіццё малых водных артэрый трох раёнаў Віцебшчыны, павысіць рэкрэацыйны (магчымасці да адпачынку) патэнцыял рэгіёну, зацікавіць мясцовае насельніцтва пытаннямі экалогіі, такія задачы пастаўлены перад праектам «Малыя рэкі — вялікія праблемы: працуем разам над абаронай і будучым малых рэк басейна ракі Дзісна». Дзейнасць праекта разгарнецца на тэрыторыі Глыбоцкага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. За два гады плануецца стварыць сетку экалагічных пастоў і дзіцяча-юнацкіх экалагічных інспекцый, распрацаваць план дзеянняў па эфектыўным кіраванні малымі рэкамі, правесці сумесныя кампаніі па маніторынгу і ачыстцы малых рэк-прытокаў Дзісны, добраўпарадкаваць зоны адпачынку і паркі. Асаблівая ўвага будзе нададзена павышэнню экалагічнай культуры дзяцей і дарослых, прыцягненню ўвагі грамадскасці да актуальных пытанняў стану малых рэк. Агульны бюджэт праекта складае 331 тысячу еўра, асноўнае фінансаванне забяспечыць Еўрапейскі Саюз. Партнёрамі праекта выступаюць Мясцовы фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва «Інтэракцыя», Міжнароднае экалагічнае грамадскае аб’яднанне «Прырода і Мы», Шаркаўшчынскі, Глыбоцкі, Пастаўскі райвыканкамы.
25-26 ліпеня прайшлі першае пасяджэнне Кіраўнічага камітэта праекта, а таксама першая рабочая нарада экспертаў, на якіх адбыліся прэзентацыя праекта зацікаўленым асобам і групам, абмеркаванне экалагічнай сітуацыі, ініцыятыў па арганізацыі праекта, фарміраванне рабочай экспертнай групы. У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел дэлегацыя адказных асоб з Шаркаўшчынскага раёна.
Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *