Чалавек года Шаркаўшчыны: прадавец у аграгарадку Іёды Алена Пятроўна Матрунёнак

Актуальное

Лаўрэат звання «Чалавек года Шаркаўшчыны» прадавец магазіна № 133 у аграгарадку Іёды Алена Пятроўна Матрунёнак працуе ў Шаркаўшчынскім райспажыўтаварыстве 35 гадоў. А ў іёдскім магазіне яна з 1985 года. Зразумела, што цудоўна ведае ўсіх сваіх пакупнікоў, вывучыла іх патрабаванні і густы. А значыць, галоўная задача магазіна па забеспячэнні сяльчаніна ўсімі неабходнымі таварамі заўсёды выконваецца. Дапамагаюць спраўляцца такія рысы характару, як адказнасць, сумленнасць, ды і вялізны вопыт работы за прылаўкам аказваецца дарэчы. Увогуле, Алена Пятроўна можа служыць прыкладам для маладых работнікаў. Валянціна Падоба, Ірына Валовіч, якія працуюць разам з ёй ў магазіне, вучацца ў сваёй старэйшай калегі прафесіяналізму.

Сумленная праца Алены Пятроўны адзначалася кіраўніцтвам райспажыўтаварыства граматамі і падзячнымі лістамі, яна неаднаразова прызнавалася адным з лепшых работнікаў арганізацыі, заносілася на раённую Дошку гонару. А атрыманае цяпер званне «Чалавек года Шаркаўшчыны» стала прыемным прызнаннем і дастойнай узнагародай за шматгадовую работу ў сферы гандлю раёна.

Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *