Выпускной бал у самых творческих шарковчан

Молодежь Общество

Выпускнікі агульнаадукацыйных і дзіцячых школ мастацтваў, якія сёлета пакінулі сцены навучальных устаноў, стаяць перад жыццёвым выбарам: якую прафесію для сябе абраць, каб у будучым прыносіць карысць для сябе і для грамадства.
У раённым Цэнтры культуры адбыўся справаздачны канцэрт Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Навучэнцы шматлікіх аддзяленняў ДШМ прадэманстравалі шырокай публіцы ўсё тое, што яны спасціглі за прайшоўшы год. На працягу трох гадзін хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі і танцавалі, ігралі на разнастайных музычных інструментах, а ў танцавальнай зале была разгорнута выстава малюнкаў вучняў мастацкага аддзялення.
26 выпускнікоў дзіцячай школы мастацтваў у той дзень развіталіся з любімай навучальнай установай. Шмат цёплых слоў гучала з вуснаў учарашніх вучняў у адрас педагогаў. Кожнаму з іх было сумна развітвацца з любімымі настаўнікамі, сябрамі па парце. На ўрачыстасць завіталі бацькі і сябры вучняў, іх родныя і знаёмыя. Дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Жанна Русак уручыла лепшым навучэнцам граматы за паспяховую вучобу, а выпускнікам — пасведчанні аб заканчэнні навучальнай установы. Жанна Леанідаўна пажадала юнакам і дзяўчатам поспехаў, упэўненасці на абранай жыццёвай дарозе.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.