Актыўны «Летні патруль». Як Шаркаўшчына падрыхтавалася да адпачынку

Служба 101

Сумесная маладзёжная рэспубліканская акцыя БРСМ і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Летні патруль» праходзіць паўсюдна ў краіне. Прафілактычныя мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе і каля яе, а таксама ў лесапаркавых зонах.
У Шаркаўшчынскім раёне акцыю праводзяць супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі раённай арганізацыі Беларускага таварыства выратавання на вадзе. Грамадзянам тлумачаць, што купацца ў вадаёмах дазваляецца толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Нельга заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Забараняецца бацькам непаўналетніх дзяцей пакідаць іх адных каля вады. Акрамя гэтага ў абавязковым парадку трэба захоўваць правілы супрацьпажарнай бяспекі. У межах прафілактычнай акцыі грамадзяне атрымалі памяткі ад супрацоўнікаў РАНС.
Сяргей РАЙЧОНАК.