Узнагароджаны Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў

Главное


Больш за сорак год працоўнага жыцця ў сістэме аховы здароўя Шаркаўшчынскага раёна прысвяціў Мікалай Валянцінавіч Манкевіч.
Адразу пасля заканчэння Віцебскага медыцынскага інстытута ў 1982 годзе ён вярнуўся на сваю малую радзіму. Спачатку працаваў урачом тэрапеўтам, а ў 2002 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай часці Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Мікалай Валянцінавіч валодае сучаснымі метадамі і тэхналогіямі лячэння, мае станоўчы імідж па выніках анкетавання сярод медыцынскага персаналу і пацыентаў. Вернасць выбранай прафесіі, высокая матывацыя да якаснага выканання работы спрыялі таму, што Мікалай Валянцінавіч выбраны дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Ён узнагароджваўся Ганаровымі граматамі Шаркаўшчынскага райвыканкама, галоўнага упраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама. На чарговым пасяджэнні сесіі раённага Савета дэпутатаў Мікалай Валянцінавіч Манкевіч за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме ахове здароўя насельніцтва раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджаны Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.