У Шаркаўшчыне праходзіць мадэрнізацыя раённага Цэнтра культуры

Главное Добраўпарадкаванне

Мноства аб’ектаў сацыяльнай і вытворчай сфер, размешчаных у гарадскім пасёлку, у цяперашні час знаходзяцца ў стадыі рамонтных работ. Сярод асноўных — раённы Цэнтр культуры.

Некалькі год назад тут праводзіўся частковы рамонт у глядзельнай і танцавальнай залах, фае, заменены ўваходныя і кабінетныя дзверы, аконныя блокі і іншае. На дадзены момант распрацаваны праект і ажыццяўляецца мадэрнізацыя з капітальным рамонтам і добраўпарадкаваннем раённага Цэнтра культуры.

Будынак РЦК значных памераў, трэба выканаць вялікі аб’ём работ. Мадэрнізацыя ўстановы культуры будзе складацца з трох пускавых чэргаў. На дадзенай (першай пускавой чарзе) ідуць работы па рамонце фасаду з наступным усталяваннем архітэктурнай падсветкі. Запланавана ўстанавіць адмостку, правесці ўзмацненне пліт перакрыццяў паміж першым і другім паверхамі, а таксама паміж другім паверхам і дахам. Часткова вядуцца работы для наступнага наладжвання сістэм вентыляцыі, пажаратушэння. На першым паверсе будуць заменены дошкі падлогі на сцэне, праведзены рамонтныя і касметычныя работы ў гардэробе, фае і танцавальнай зале. Падчас другой пускавой чаргі запланавана правядзенне добраўпарадкавання прылеглай да РЦК тэрыторыі. Замена сістэм ацяплення, электраабсталявання, вентыляцыі, устаноўка сістэмы пажаратушэння ўключае ў сябе трэцяя пускавая чарга.

Восенню мінулага года праводзіўся рамонт раённага цэнтра рамёстваў. У цяперашні час на аб’екце ідуць работы па ўцяпленні даху і сцен фасаду, будзе ўсталяваны безбар’ерны доступ наведвальнікаў ва ўстанову. Раённы цэнтр рамёстваў плануецца падключыць да сістэмы цэнтральнага ацяплення.

У далейшым мы будзем працягваць знаёміць нашых чытачоў з ходам рамонтных работ па добраўпарадкаванні аб’ектаў гарадскога пасёлка.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.