Азімы ячмень, які мінулагодняй восенню пасеялі ўсе гаспадаркі раёна, паказаў, наколькі гэта выгадная зерневая культура. Нават сёлета, калі на яго рост адмоўна паўплывалі сухі, халодны май і спякотны чэрвень, ўраджайнасць склала звыш трыццаці цэнтнераў з гектара.
У КУВСП імя Маркава азімы ячмень мясцовыя аграрыі ўбралі з плошчы 99 гектараў. Аб’ём невялікі, але дзякуючы своечасова ўнесеным удабрэнням, тут змаглі намалаціць 228 тон гэтай культуры, сярэдняя ўраджайнасць склала 23,0 цэнтнераў з гектара. Першымі на абмалот ячменю вывелі свае камбайны Вітольд Замбжыцкі (на здымку) і Дзмітрый Осіпаў. Камбайнеры працавалі на 20-гектарным полі каля вёскі Савуткі. На гэтым участку ўраджайнасць склала 42,7 цэнтнеры на круг.
У промнях заходзячага сонца каласы ячменю пераліваліся залацістым колерам, павольна хістаючыся пад ліпеньскай вячэрняй прахалодай. Схілілася долу налітая спелым зернем збажына, зямля дзякуе хлебаробу за шчырую, руплівую працу.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота Алены АНАНІЧ.