Механізатары ААТ«Ельня-Агра» Аляксей Малыш і Аляксандр Мацкевіч шчыруюць у полі

Сельское хозяйство

Механізатары адкрытага акцыянернага таварыства «Ельня-Агра» Аляксей Малыш і Аляксандр Мацкевіч (на здымку), загадзя падрыхтавалі камбайны «Палессе» КЗС-1218 да жніва і вывелі сваю магутную тэхніку на палеткі аднымі з першых у раёне.

Абодва працуюць у мясцовым сельгаспрадпрыемстве трактарыстамі ўжо больш за трыццаць год, дасканала ведаюць тэхніку. Нягледзячы на тое, што зернеўборачныя камбайны, на якіх шчыруюць мужчыны, задзейнічаны на жніве ўжо пятнаццаты сезон, кожны з іх упэўнены — уборачная кампанія ў гаспадарцы будзе праведзена ў тэрмін і без страт зерня. Сплаў вопыту і прафесіяналізму старанных аграрыяў дае свой станоўчы вынік.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.