У Шаркаўшчыне стала больш гульнёвых пляцовак для дзяцей

Актуальное

Паралельна з правядзеннем рамонтных і будаўнічых работ на шматлікіх аб’ектах гарадскога пасёлка мясцовая ўлада паклапацілася і пра тое, каб каля шматкватэрных дамоў былі пабудаваны і дзіцячыя пляцоўкі для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак.

Спецыялісты таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бэбистрой» з г. Мінска на працягу некалькіх дзён займаліся мантажом дзіцячых гульнёвых комплексаў у райцэнтры. Новыя арэлі, лесвіцы, горкі, спартыўныя міні-комплексы цяпер з’явіліся ў дваровых тэрыторыях па вуліцах Халаева, Пушкіна, Энгельса і Кастрычніцкай. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо аблюбавалі шматфункцыянальнае дзіцячае абсталяванне і з радасцю бавяць тут свой вольны час.

Спецыялісты ТАА «Бебистрой» заверылі, што дадзеныя дзіцячыя комплексы сертыфіцыраваны, выраблены ў адпаведнасці з усімі неабходнымі нормамі і патрабаваннямі. Усе прадметы выкананы з трывалых матэрыялаў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.