Раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК уручыў падарункі дзецям да Дня ведаў

Общество Прафсаюзы

Штогод раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прымае актыўны ўдзел у правядзенні дабрачынных акцый для дзяцей і падлеткаў. У сярэдзіне жніўня старшыня грамадскай арганізацыі Аляксандр Гернат з падарункамі наведаў выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра. 12 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія тут знаходзяцца, атрымалі пісьмовыя прыналежнасці. Ужо зусім хутка пачнецца новы навучальны год, вучні сядуць за школьныя парты з новымі ручкамі і алоўкамі, сшыткамі і пеналамі. А тыя, хто наведвае дзіцячыя садкі, атрымалі ў падарунак альбомы для малявання.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.