Яўгеній Рагачэўскі перавёз больш за тысячу тон зерня

Сельское хозяйство

Услед за камбайнерам з сельгаспрадпрыемства «Даватарскі» Юрыем Ардынскім, які намалаціў першым у раёне тысячу тон зерня, з’явіўся і вадзіцель-тысячнік з ААТ «Агратэхсэрвіс» Яўгеній Рагачэўскі.
Мужчына першым сярод вадзіцеляў і трактарыстаў, задзейнічаных на адвозе зерня ад камбайнаў, перавёз тысячу тон. Павіншаваць перадавіка са знакавым працоўным дасягненнем на збожжаток сельгаспрадпрыемства прыехалі першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Струй, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат і дырэктар ААТ «Агратэхсэрвіс» Міхаіл Кавалёнак.
У той дзень Яўгеній Рагачэўскі прымаў віншаванні і грашовыя прэміі не толькі ад кіраўніцтва раёна, сельгаспрадпрыемства. Добрым падарункам для перадавога вадзіцеля стлі і вясёлыя песні ў выкананні самадзейных артыстаў Радзюкоўскага сельскага Дома культуры.
— Вядома, прыемна, калі тваю працу ацэньваюць станоўча, — кажа Яўгеній. — Гэта заахвочвае да новых высокіх вытворчых паказчыкаў. Упэўнены, што і надалей буду плённа працаваць на карысць сваёй гаспадаркі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.