У Шаркаўшчыне пачалася ўборка кукурузы

Сельское хозяйство

Як толькі ў гаспадарках завяршылася жніво, аграрыі, не марнуючы часу, прыступілі да ўборкі кукурузы. Аднымі з першых у гэты працэс уключыліся работнікі КУВСП імя Маркава.

— Сёлета запланавана ўбраць 239 гектараў царыцы палёў, — паведаміў дырэктар гаспадаркі Юрый Жынгель. — Як і ў мінулыя гады, на скошванні і здрабненні задзейнічаны механізатар Дзмітрый Качан на камбайне «Палессе» КВК-800. На адвозе зялёнкі працуюць тры адзінкі трактароў. Спачатку скошвалі ўчастак ва ўрочышчы Скураты, потым перагналі тэхніку на 45-гектарнае поле за механічнымі майстэрнямі ў Радзюках. Закладку сіласнай траншэі ажыццяўляем на малочнатаварнай ферме цэнтральнай сядзібы гаспадаркі. Спадзяёмся, што кукуруза, якая на некаторых участках палёў вырасла нядрэнная, паспрыяе павелічэнню кармавой базы буйной рагатай жывёлы.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.