Старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі павіншаваў маленькіх шаркаўчан з Днём ведаў

Общество

Напярэдадні новага навучальнага года ў Шаркаўшчыне, як і па ўсёй краіне, прайшла рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці».

Сярод тых, хто павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з Днём ведаў, быў і намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі. Як і ў мінулым годзе, Юрый Анатольевіч наведаў выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра, уручыў дзецям пакеты з пісьмовымі прыналежнасцямі.

Не засталіся па-за ўвагай і выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Юрый Васілеўскі ад імя грамадскага аб’яднання перадаў педагагічнаму калектыву ўстановы падарункі, якія паспрыяюць вучэбнаму працэсу дзяцей і падлеткаў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.