Незвычайны сіні трактар з прычэпам устанавілі каля аб’язной дарогі

Добраўпарадкаванне Общество

Як звычайна, у жніўні і верасні сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна праходзіць конкурс на лепшую кампазіцыю, створаную з рулонаў саломы. Сёлетні год — не выключэнне.

Такія архітэктурныя формы ўздоўж цэнтральных аўтамабільных дарог ужо размешчаны ў ААТ «Жвіранка», «Ельня-Агра». Незвычайны сіні трактар з прычэпам сканструявалі і ўстанавілі ў ААТ «Агратэхсэрвіс» каля аб’язной дарогі. Сваю аўтарскую ідэю ўвасобілі ў жыццё намеснік кіраўніка гаспадаркі Яся Краснікава, загадчык Навасельскага СДК Ганна Гарбачова і загадчык Велікасельскага СК Аляксандр Бука.

Імправізаваны трактар вязе ў прычэпе яблыкі на фестываль-кірмаш «Дажынкі». Аналагічныя кампазіцыі будуць усталяваны на ўездах у гарадскі пасёлак з усіх напрамкаў. Так шаркаўчане сустрэнуць гасцей і ўдзельнікаў абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023».

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.