Вераніка КАВАЛЕЎСКАЯ, першы сакратар райкама БРСМ:
— Дзень народнага адзінства аб’яўлены для таго, каб кожны з нас задумаўся аб простых чалавечых каштоўнасцях, спакойна ўзважыў рэальную сітуацыю і зрабіў правільныя вывады.
Гэта свята мае асаблівае значэнне для маладога пакалення. Менавіта нам наканавана лёсам зберагчы ўсё лепшае і станоўчае, што атрымалі ў спадчыну ад сваіх продкаў, зберагчы, памножыць і перадаць нашчадкам.
Мы павінны разумець і памятаць, што толькі аб’яднаўшыся зможам вырашаць сур’ёзныя задачы і спраўляцца са складанымі выклікамі часу.