На акцыі “Сімвал адзінства-2023” у Віцебску моладзь шаркаўшчынскага краю прадставілі Андрэй Федуковіч і Алесь Шышко

Молодежь Общество

Напярэдадні Дня народнага адзінства Шаркаўшчынскі раён прыняў удзел у абласным этапе  рэспубліканскай патрыятычнай акцыі  “Сімвал адзінства – 2023” у Віцебску. У складзе дэлегацыі ад нашага раёна на мерапрыемстве ў Віцебску пабывалі і прадстаўнікі маладога пакалення: вадзіцель Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Федуковіч і кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба “Авангард”, настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 1 нашага гарадскога пасёлка Алесь Шышко.

Андрэй ФЕДУКОВІЧ: Акцыя “Сімвал адзінства-2023”  наглядна дэманструе сапраўдны дух патрыятызму, служыць для ўсіх беларусаў напамінам аб тым, як важна цаніць мір, захоўваць памяць пра подзвігі  нашых дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Важна і тое, што ў гэтым годзе акцыя набыла новы сэнс і сцяг нашага раёна ўпрыгожыць  “Алею адзінства” у сталіцы Беларусі. Адсканіраваўшы QR-код кожны жадаючы зможа даведацца пра славутыя мясціны и гісторыю нашага раёна.

Алесь ШЫШКО: Патрыятычная акцыя “Сімвал адзінства” у Віцебску аб’яднала ўсю Беларусь: людзей рознага ўзросту і прафесій. Мы, беларусы, цэнім дабрабыт і незалежнасць роднай краіны і стараемся зрабіць усё для таго, каб так было і надалей. Было вельмі прыемна прадстаўляць моладзь Шаркаўшчынскага  раёна  на такім прыгожым і маштабным свяце,  галоўная мэта якога – аб’яднаць беларусаў пад адным з нашых галоўных нацыянальных сімвалаў – сцягам.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.