Шаркаўчане і госці гарадскога пасёлка прыйшлі сёння на ўрачысты канцэрт «Беларусь — гэта мы!», прысвечаны Дню народнага адзінства.
Валерый ЛІПСКІ, намеснік начальніка РАНС:
— Дзень народнага адзінства, якое сёння адзначае ўся наша краіна, па-сапраўднаму згуртаваў усё грамадства. Людзі старэйшага пакалення, моладзь, дзеці святкуюць яго з шырокім размахам. Я таксама вырашыў пасля ўрачыстага мітынгу разам з дачкой Валерыяй стаць гледачом цудоўнага канцэрта, які сёння для ўсіх шаркаўчан ладзілі спецыялісты ўстаноў культуры. Навокал усмешкі, навокал пануе дабрыня і ўзнёслы настрой. Са святам, Шаркаўшчына! Са святам, Беларусь!
Іван ЛАЗОВІК, ветэран працы:
— Нягледзячы на ўзрост, я заўсёды знаходжу магчымасць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, якія праходзяць у гарадскім пасёлку. Важна тут прысутнічаць удвайне, бо сёння вялікае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Вельмі рады бачыць сваіх старых сяброў, былых калег. Радасна, што не толькі людзі старэйшага пакалення, але і моладзь прымае ў такіх мерапрыемствах самы непасрэдны ўдзел. Няхай над нашай Беларуссю заўсёды будзе сонечнае і мірнае неба! Са святам, дарагія землякі!
Лук’янёнак СВЯТЛАНА, хатняя гаспадыня:
— У такі сонечны і пагодны дзень разам з сынам Давідам мы далучыліся да іншых шаркаўчан і прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах. Побач і мая матуля Антаніна. Хочацца пажадаць жыхарам нашага гарадскога пасёлка, усім беларусам зямнога шчасця, дабрабыту і ладу ў сем’ях, а галоўнае, спакою, міру на нашай любімай і роднай сінявокай Беларусі! З Днём народнага адзінства!
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.