Старшыня цэнтральнага камітэта рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава наведала наш раён з прыемнай місіяй

Сельское хозяйство

Цэнтральным камітэтам рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму праводзіцца акцыя, падчас якой узнагароджваюцца перадавікі сельгасвытворчасці. Сёлетні год не стаў выключэннем.

Наш раён наведала старшыня цэнтральнага камітэта вышэй узгаданага прафсаюза Таццяна Філімонава. Яна падкрэсліла, што дзякуючы самаадданай працы механізатараў, жывёлаводаў, ствараецца харчовая бяспека краіны. І сёння надзвычай важна, каб гэтыя людзі адчувалі нашу шчырую ўдзячнасць.

Таццяна Васільеўна ўручыла падзякі цэнтральнага камітэта рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, каштоўныя падарункі перадавікам жывёлагадоўчай галіны і механізатарам сельгаспрадпрыемстваў. Узнагароды атрымалі аператар машыннага даення ААТ «Жвіранка» Ірына Сіповіч (на здымку), аператары па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ААТ «Княж» Аляксандр і Людміла Абрамчыкі, механізатар гэтай — гаспадаркі Аляксей Парчынскі, механізатары ААТ «Даватарскі» Аляксандр Драбовіч, Сяргей Лук’янскі і Вячаслаў Смірноў, механізатары КУВСП імя Маркава Дзмітрый Качан, ААТ «Агратэхсэрвіс» — Валерый Фёдараў, ААТ «Буеўшчына» — Пётр Ерамееў.

Таццяна Філімонава пажадала кожнаму перадавіку трывалага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, аптымізму, новых працоўных здзяйсненняў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.